MENU

Fun & Interesting

Маці Божая ў Барунах

Video Not Working? Fix It Now

Спеў "Маці Божая ў Барунах" да каранацыі іконы Маці Божай Барунскай Апякункі Засмучаных выконвае гурт "Святло Усходу". О, Марыя, Маці Збаўцы, Да цябе узносім сэрцы. Нам прыйдзі на паратунак, Маці Божая ў Барунах. 1. У Барунах, месцы слаўным, Ты чакаеш нас усіх. Позіркам глядзіш спагадным На дзяцей сваіх. Маці, да Тваёй іконы Нас вядуць жыцця шляхі. І цялесна, і духоўна Нас аздараві. 2. У віры жыцця патонеш, Ці апынішся ў бядзе, У Барунах Маці побач Блізка да цябе. Калі навакол пустыня, Адвярнуліся сябры, Цябе Маці не адкіне - Да яе ідзі. 3. Калі сэрца ў трывозе, Ты перад іконаю Папрасі аб дапамозе Маці Божую. Калі грэх закрые вочы, Сэрца стане каменем У Баруны трэба крочыць Проста да Яе. 4. Нашае жыццё мінае І да неба шлях вядзе, Багародзіца Святая, Клічу я цябе. І прашу: на дапамогу Да мяне хутчэй прыйдзі, Каб з Табою разам Бога Славіў на вякі! Сяргей Раюнец - словы, музыка, спеў Арцём Сітнікаў - спеў, гітара Алесь Палуйка - спеў, запіс, апрацоўка Аркадзь Ракуць - акардыён Джон Кунстадтэр - здымкі

Comment