MENU

Fun & Interesting

Гумар Купалы, Коласа, Барадуліна, анекдоты ад Караткевіча і шмат самаіроніі ад літаратараў Беларусі

Video Not Working? Fix It Now

1 красавіка – дзень смеха. Сёння мы пагаворым пра гумар у беларускай літаратуры: як жартуюць літаратары; як жыццё, абставіны, калегі жартуюць з беларускіх пісьменнікаў; што дапамагае нам выжыць і застацца сабою. Узгадаем і працытуем шыкоўныя жарты беларускіх літаратараў. Ніл Гілевіч, Якуб Колас, Янка Купала, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч і іншыя выбітныя беларускія пісьменнікі прымусяць вас усміхнуцца. Падпісвайцеся на канал Андрэя Хадановіча і стаўце званочак, каб не прапусціць наступнае відэа: https://www.youtube.com/channel/UCUJQcp9gg3sc46kBsppBl6Q Стаўце падабайкі, дзяліцеся спасылкамі! А таксама пішыце, пра якія яшчэ творы вы хацелі б пачуць. Змест: 00:00 – гумар у беларускай літаратуры 03:07 – вострасатырычны твор «Прамова Мялешкі» 07:40 – паэтычны гумар: «Энеіда навыварат» і «выблядак Энэй» 12:23 – Ніл Гілевіч і паэма «Сказ пра лысую гару» 15:47 – Павал Каралёў «Купала і Колас жартуюць»: з новага боку пра беларускіх класікаў 26:39 – анекдоты ад Уладзіміра Караткевіча 29:09 – Рыгор Барадулін – універсальная крыніца жыццясцвярджальнасці і аптымізму 31:07 – несмяротны гумар Уладзіміра Арлова: міліцыянт і гаўняшка, вібратар і Зянон Пазняк 33:56 – «Здані і пачвары Беларусі»: прыгожы прыклад барацьбы з русіфікацыяй 36:52 – цудоўны літаратурны зборнік «Тазік беларускі» і віртуозны Віктар Жыбуль 43:50 – гратэскавы гумар Веры Бурлак 47:26 – гумар дапамагае нам выжыць і не дае магчымасці намі маніпуляваць Глядзіце таксама: 📗 Позні Васіль Быкаў: Дзень волі, прыпавесці «Пахаджане» і спроба дакрычацца да беларусаў: https://youtu.be/M-14Lz3i-Go 📗 Мордар нашых дзён, сіла бяссільных і Дзень Волі: Толкін, «Валадар пярсцёнкаў» па-беларуску: https://youtu.be/M-14Lz3i-Go 📗 Шэпт невядомай Беларусі, спадчына, што знікае, і запаветная Белавежская пушча: прэмія Ежы Гедройця: https://youtu.be/nNvX83PL3GM 📗 Што не так з Булгакавым? Разбор рамана «Майстар і Маргарыта»: сталінізм, руская імперыя і сілы зла: https://youtu.be/4YTRpK2X2VQ 📗 Беларускі след у літаратуры Ізраіля | Як захаваць свой род і імя: ШАЛЕЎ, ВАЙЛЬ і КЕРЭТ: https://youtu.be/rATZFs2AYT8 #Беларусь #літаратура #Хадановіч

Comment