MENU

Fun & Interesting

ГЕНЕРАЛ НЯСКОНЧАНАЙ ВАЙНЫ ч. 1 і 2 рэж. C. Ісакаў, Беларусь, 2009 г. дакументальныя фільмы, Белсат

БЕЛСАТ DOC 14,704 lượt xem 1 year ago
Video Not Working? Fix It Now

Станіслаў Булак-Балаховіч – першы генерал Беларускай Народнай Рэспублікі і генерал Войска Польскага. Пры жыцці, як і пасля трагічнай смерці, хтосьці лічыў яго наймітам і авантурыстам, хтось – пакутнікам і героем.

Вайсковую кар’еру ён пачаў у расейскай кавалерыі падчас Першай сусветнай вайны. Пасля яе завяршэння апынуўся на баку чырвоных. А пасля са сваім палком перайшоў да белых. Змагаўся за незалежную Эстонію. У 1920 годзе звязаўся з урадам БНР і папрасіў прыняць яго на беларускую службу. На другі год польска-бальшавіцкай вайны разам са сваімі беларускімі аддзеламі прабіўся на польскі бок фронту і ўзяў удзел у абароне Варшавы летам 1920 года. Пасля заключэння замірэння паміж Польшчаю і Савецкаю Расеяй на чале добраахвотніцкай арміі перайшоў польска-савецкую мяжу на Палессі ды ўзяў Мазыр, дзе абвясціў сябе начальнікам беларускай дзяржавы. Аднак пасля цяжкіх баёў ягоная армія мусіла адступіць на тэрыторыю Польшчы, яе расфармавалі, а жаўнеры зазналі інтэрнаванне.

У 1939 годзе генерал ізноў апрануў мундзір і другі раз у сваёй кар’еры абараняў Варшаву, гэтым разам ад гітлераўскай навалы. Паводле афіцыйнай версіі, яго застрэлілі гестапаўцы ў акупаванай польскай сталіцы ў траўні 1940 года.

Аўтары першага ў гісторыі дакументальнага фільму пра Станіслава Булак-Балаховіча шукаюць адказы на пытанні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генерал, трагічна звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў, наш супольны герой.

Дакументальны фільм "Генерал няскончанай вайны" рэж. Сяргей Ісакаў, Беларусь 2009 г.

🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: https://www.youtube.com/@belsat_doc

🟥Старонка БЕЛСАТ DOC – https://belsatdoc.wordpress.com/
🟥Instagram БЕЛСАТ DOC – https://www.instagram.com/belsat_doc/
🟥Facebook БЕЛСАТ DOC – https://www.facebook.com/belsatdoc


Дасылайце нам відэа ў чат-бот – https://t.me/belsatbot

Старонка БЕЛСАТ – https://belsat.eu/
Старонка ВОТ ТАК – https://vot-tak.tv
iOS – https://apple.co/3u1TieJ
Android – https://bit.ly/3eWIZo3

Ва ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com

Падпішыся на нашыя каналы:

БЕЛСАТ NEWS – https://bit.ly/3pVaAvo
ВОТ ТАК – https://bit.ly/3eW1R5G
БЕЛСАТ LIFE – https://bit.ly/3t2IgsX
ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - https://bit.ly/3zpLwQr
БЕЛСАТ NOW – https://bit.ly/3FZk1iU
БЕЛСАТ HISTORY – https://bit.ly/3qHZOaU
БЕЛСАТ MUSIC – https://bit.ly/3yixU8D
BIEŁSAT PL – https://bit.ly/3eQXR6F
BELSAT ENGLISH – https://bit.ly/3HAG2F9
БЕЛСАТ DOC – https://bit.ly/3EVNMje
ВОТ ТАК NOW – https://bit.ly/3HHsSGH
БЕЛСАТ SHORTS – https://bit.ly/3pYpq4u
ВОТ ТАК SHORTS – https://bit.ly/3zqRfWa

Далучыся да нас у сацыяльных сетках:

Па-беларуску:

Instagram – https://bit.ly/2RiZjGV
Facebook – https://bit.ly/3bAskV8
Vkontakte – https://bit.ly/2S4mTqC
Twitter – https://bit.ly/3ynMD1V
Odnoklassniki – https://bit.ly/3fw20Nr
Telegram – https://bit.ly/3tVgb3K
TikTok – https://bit.ly/3eXPze5

По-русски:

Telegram – https://bit.ly/3QdJYje
Instagram – https://bit.ly/3DX658N
Facebook – https://bit.ly/3nbLXIY
Vkontakte – https://bit.ly/38V5Mg9
Twitter – https://bit.ly/3uXZRjZ

Po polsku:

Instagram – https://bit.ly/3oq9QvU
Facebook – https://bit.ly/3mup83Y
Twitter – https://bit.ly/3oqprM5

In english:

Twitter – https://bit.ly/3fub0Ta

#дакументальныфільм #гісторыя #беларусь

Comment