У гэтым цыкле лекцый пісьменніца і даследчыца Ганна Севярынец расказвае пра выбітных асоб беларускай гісторыі і культуры, якія пісалі Беларусь, стваралі яе як тэкст, як канструкт — праз свой талент, са сваіх уяўленняў, мараў, прынцыпаў і ідэй.
І першымі, пра каго варта было б расказаць, будуць знакамітыя "філаматы" і "філарэты" — творчыя і навуковыя згуртаванні студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, якія першымі пачалі ствараць нашу краіну, нашу зямлю праз свае тэксты.