MENU

Fun & Interesting

Лекцыя 5. Беларусы і вада. Расклад на будучыню ад Ігната Абдзіраловіча

Video Not Working? Fix It Now

Першы беларускі філасофскі тэкст — эсэ "Адвечным шляхам" Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) — аказаў значны ўплыў на грамадскую думку пазнейшых пакаленняў. Гэты тэкст не ацэнены належным чынам і па сёння — і, можа быць, мы толькі цяпер пачынаем разумець, "што хацеў сказаць аўтар". На YouTube-канале часопіса сучаснай беларускай паэзіі "TAUBIN"мы прадстаўляем аўтарскі цыкл лекцый Ганны Севярынец "Беларусь як тэкст" — пра выбітных асоб беларускай гісторыі і культуры, якія пісалі Беларусь, стваралі яе як тэкст, як канструкт — праз свой талент, са сваіх уяўленняў, мараў, прынцыпаў і ідэй. Для зручнасці прагляду лекцыі маюць субтытры — беларускія (для тых, хто не мае магчымасці слухаць) і ангельскія (для тых, хто не валодае беларускай). Так што гэтымі відэа можна — і трэба! — дзяліцца са сваімі сябрамі па ўсім свеце.

Comment