У гэтым сваім відэа, я б хацеў падзяліцца з беларусамі, што жывуць у Варшаве і наогул у Польшчы, досведам эканоміі грошай на закукпах спажывецкіх і прамысловых тавараў для дома.
Эканомія выходзіць адчувальная - у сярэднім ля 47% (на кожны выдадзены злоты вы пакідаеце 47 польскіх грошай ў сваёй кішэні).
Стварэнне гэтага публічнага відэа абумоўлена не толькі маім жаданнем "спробы пяра" у такой адметнай галіне творчасці як відэа-блоггінг, але таксама і спробай даць дзейсныя парады са свайго ўласнага разумення шырокай грамадскасці.
Відэа можа быць цікавым усім тым, хто жыве не толькі ў Польшчы, але і ў Беларусі і ў іншых краінах, таму, што кошты прыводзяцца ў розных адпаведных валютах.
Прыемнага прагляду
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------
PS:
Спасылка на публічны гугл-дакумент з аблікамі коштаў і дыяграммамі, якія могуць дапамагчы лепей зразумець кошты:
https://docs.google.com/spreadsheets/d/10RA9AWPiS_FY1NEuyTuHhoz2rPDrwWxWQxbv2YlIE80/edit?usp=sharing