MENU

Fun & Interesting

Лекцыя 3. Кушлянскі схоў. Францішак Багушэвіч — класічны беларускі фармат, не пераадолены па сёння

Часопіс "TAŬBIN" 209 lượt xem 3 months ago
Video Not Working? Fix It Now

Аўтар закліку не пакідаць беларускую мову першым у нашай культуры голасна прамовіў "Беларусь" — без усялякіх сумневаў, не ківаючы ні на Польшчу, ні на Літву, ні на Расію. Францішак Багушэвіч заклаў у падмурак нашай ідэнтычнасці беларускае слова — якое і па сёння застаецца тым асноўным матэрыялам, з якога будуецца Беларусь.

У цыкле лекцый "Беларусь як тэкст" пісьменніца і даследчыца Ганна Севярынец расказвае пра выбітных асоб беларускай гісторыі і культуры, якія пісалі Беларусь, стваралі яе як тэкст, як канструкт — праз свой талент, са сваіх уяўленняў, мараў, прынцыпаў і ідэй.

Для зручнасці прагляду лекцыі маюць субтытры — беларускія (для тых, хто не мае магчымасці слухаць) і ангельскія (для тых, хто не валодае беларускай). Так што гэтымі відэа можна — і трэба! — дзяліцца са сваімі сябрамі па ўсім свеце.

Comment